У інфармацыйнай прасторы шмат трывожных паведамленняў і ніхто дакладна не ведае, ці пачнецца поўнамаштабная вайна і якія сцэнары чакаюць нас у наступныя некалькі месяцаў. Але ў нашых сілах захоўваць спакой і максімальна падрыхтавацца да кожнага з іх.
У першую чаргу, вызначце, што азначае «горшы сцэнар» асабіста для вас. Пазначце для сябе, у якіх выпадках вы будзеце гатовыя:
- выехаць з горада,
- пакінуць краіну,
- заставацца на ранейшым месцы.
Зыходзячы з гэтага, падрыхтуйцеся да кожнага з іх. Добрыя парады аб тым, што рабіць у розных сітуацыях, можна знайсці ў шырокім эксплэйнеры ад «Рубрыкі».
Шмат каму з нас не звыкаць сядзець на валізках. Тым не менш, пераканайцеся, што у вашым «трывожным чамаданчыку» ёсць усё неабходнае. Паглядзіце розныя інструкцыі (напрыклад тут і вось тут) і ўкамплектуйце мінімальны набор рэчаў пад вашыя патрэбы.
Даведайцеся, дзе знаходзіцца бліжэйшае сховішча. У Кіеве, напрыклад, гэта лёгка знайсці на спецыяльнай карце.
Дамоўцеся з роднымі, як вы будзеце трымаць з імі сувязь. Па магчымасці, знайдзіце кнопкавы тэлефон і паклапаціцеся аб SIM-картцы розных аператараў.
Калі ў вас ёсць дзеці, важна акуратна падрыхтаваць іх да таго, што адбываецца ў выпадку экстранай сітуацыі. Слушныя парады аб тым, як паступаць бацькам можна знайсці ў гэтай і вось гэтай памятках.
Калі ў вас ёсць жывёлы, абавязкова загадзя паклапаціцеся аб наяўнасці спецыяльнай пераноскі, а таксама запасе корму на 1-2 месяца і наяўнасці прышчэпак для выязду за мяжу.
Прайдзіце курсы першай дапамогі. Бясплатныя курсы штотыдзень праводзяцца Чырвоным Крыжам і шматлікімі іншымі арганізацыямі.
Калі ў выпадку пагаршэння сітуацыі вы захочаце далучыцца да дзейнасці валанцёраў, сачыце за інфармацыяй, напрыклад, на старонках нашых сяброў з арганізацыі Усход СОС. Дапамагаць украінскай арміі можна праз розныя фонды, напрыклад Повернись живим.