Што рабіць, калі вы беларус ва Украіне, а Расея пачала наступ? Некалькі парад ад Free Belarus Center
Мы падрыхтавалі яшчэ некалькі парад у працяг учорашняга матэрыяла, как вы маглі захоўваць спакой і максімальна падрыхтавацца да розных сцэнароў развіцця падзей.
Перш за ўсё памятайце, калі вы знаходзіцеся ў краіне легальна — у вас ёсць тыя ж правы і свабоды, што і ў грамадзян Украіны. Акрамя таго, ва Украіне прызнаюцца асноўныя правы і свабоды ўсіх замежных асоб незалежна ад законнасці іх знаходжання ў краіне.
Паклапаціцеся пра сваё здароўе. Прааналізуйце асабістую аптэчку і дапоўніце яе прэпаратамі, у якіх вы маеце патрэбу кожны дзень. Не панікуйце, працягвайце абследавання і пачатыя працэдуры. Памятаеце пра каранцінныя абмежаванні і старайцеся пазбягаць натоўпу людзей. Калі вы яшчэ не прышчэплены — вакцынуйцеся. Або зрабіце бустер, калі прайшло паўгода. На ўсялякі выпадак Вывучыце правілы аказання першай медыцынскай дапамогі.
Адкрыйце шэнгенскую візу, калі плануеце паездку ў Еўропу. Для грамадзян Беларусі пасольства Рэспублікі Польшча, пасольства Літвы і Чэхіі ў спрошчаным рэжыме адкрываюць гуманітарныя візы тэрмінам на 1 год. З правіламі падачы і афармлення віз можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонках пасольстваў.
Калі вы законна знаходзіцеся ва Украіне пяць гадоў, то можаце ўступіць у шэрагі Тэрытарыяльнай абароны, для гэтага неабходна прыйсці ў ваенкамат. Ва Украіне пастаянным пражываннем з’яўляецца пражыванне па пастаяннаму віду на жыхарства.
Старайцеся не заставацца ў адзіноце. Мы заўсёды будзем рады адказаць на любыя вашы пытанні праз наш тэлеграм-бот FBC Help. Мы ў тым ліку аказваем юрыдычную дапамогу. Наша служба псіхалагічнай дапамогі працягвае працаваць у штатным рэжыме, новыя заяўкі на дапамогу можна падаць праз сайт і таксама праз бот.
Калі ў вас ёсць пытанні, смела пакідайце каментары — мы абавязкова адкажам.