Free Belarus Center запускае акселератар культурных праектаў

Free Belarus Center запускае акселератар культурных праектаў

Free Belarus Center у партнёрстве з Беларускай Радай культуры і Action Office запускае акселератар культурных праектаў, прысвечаных выклікам сучаснасці.

Беларускія творчыя дзеячы і дзяячкі запрашаюцца да ўдзелу ў 3-месячнай праграме падтрымкі праектаў, якія з’яўляюцца мастацкай рэакцыяй на выклікі сучаснасці і шукаюць на іх адказы.

Узрушэнні апошніх двух гадоў размываюць культурную і мастацкую супольнасць Беларусі па некалькіх краінах, пазбаўляючы пляцовак для супольнай творчасці, пры гэтым даюць для яе шмат падстаў. Акселератар запускаецца з мэтай прадаставіць прастору для калектыўнай рэфлексіі, дапамагчы аднавіць творчае ўзаемадзеянне крэатараў, натхніць і паскорыць іх працу над сваімі ідэямі.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі і прадстаўніцы наступных творчых сфер:

  • сучасныя перфарматыўныя практыкі;
  • візуальнае: фота, відэа, дзіджытал дызайн;
  • аўдыяльнае: саўнд-дызайн, кампазітарства, дыджэінг.

Прымаюцца ідэі мастацкіх праектаў паводле наступных тэм:

  • эпоха крызісаў і ўзрушэнняў (беларуская рэвалюцыя, вайсковы канфлікт ва Украіне, экстранная эміграцыя, рэпрэсіі, наступствы, якія яны ў сабе нясуць), выйсце з крызісу і адраджэнне з хаосу;
  • культурныя праекты, скіраваныя на падтрымку палітычных зняволеных, новыя формы ўтрымання дадзенай тэмы ў фокусе грамадскай увагі; крыза беларускай ідэнтычнасці.

Перавага будзе аддавацца міждысцыплінарным праектам, якія спалучаюць наступныя мастацкія практыкі: аўдыя-, відэа-, фотаарт, перформансы, акцыянізм.

Вітаецца таксама ўзаемадзеянне паміж удзельнікамі і ўдзельніцамі, стварэнне і з’яднанне ў пары, калі ідэі праектаў і тэмы перасякаюцца.

Падаць заяўку на ўдзел можна па 15 траўня да 23.59.

Спасылка на рэгістрацыю: https://forms.gle/Tub44HR7uueNLhoF6

Акселератар стартуе з трохдзённай афлайн трэнінг-праграмы па-за межамі Беларусі 24-26 чэрвеня. Лакацыя будзе паведамлена дадаткова адабраным удзельнікам і ўдзельніцам. Выдаткі на пералёт, жыццё і харчаванне пакрываюць арганізатары.

Наступныя тры месяцы праграма пройдзе ў анлайн-рэжыме і будзе будзе складацца з дапрацоўкі ідэй і пітчынгу, пасля якога лепшыя праекты атрымаюць міні-гранты да 2000 USD.

Цягам гэтых трох месяцаў удзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць ментарскую, медыйную, прадзюсарскую падтрымку.

Ментары і ментаркі:

🔹 Каця Тэйлар — куратарка, менеджарка культурных праектаў, экспертка ў галіне сучаснага мастацтва. Скончыла адукацыйны каледж Christie’s (Лондан) па спецыяльнасці «Мастацтва ХХ-ХХI стагоддзя».

Сузаснавальніца фонду Artists Support Ukraine, створанага для падтрымкі ўкраінскіх мастакоў і мастачак падчас вайны, якія засталіся ў гарачых кропках. Аўтарка кнігі «Менеджмент і маркетынг культуры».

Заснавальніца агенцтва Port.agency, куратарка HeForShe Arts Week Kyiv 2018 & 2019, заснавальніца прэміі Women in Arts Award for UN Women.

Супрацоўнічае з Vogue UA. Арыентавана на міжнароднае супрацоўніцтва і экспарт украінскай культуры за мяжу.

🔹 Творчы дуэт KANAPLEV+LEIDIK — гэта ўнікальны для Беларусі саюз двух фатографаў, які стварае эмацыйна моцныя і запамінальныя здымкі.

Юлія Лейдзік — душэўны і эмацыйны складнік карціны.

Яўген Канаплёў — яго тэхнічнае выкананне.

KANAPLEV+LEIDIK больш за дзесяць гадоў на рынку камерцыйнай фатаграфіі. За гэты час дуэт супрацоўнічаў з многімі буйнымі рэкламнымі агенцыямі, брэндамі сусветнага значэння (McDonald’s, Wargaming і многімі іншымі), распрацоўваў арт-канцэпты здымкаў для SAMSUNG.

Пара таксама дасведчаная ў запуску NFT-праектаў. У рамках акселератара дуэт падзеліцца ведамі аб пляцоўках размяшчэння і кам’юніці.

🔹 Георг Жено (Гамбург) — немецкий режиссер и куратор более 90 театральных и кинопроектов, которые участвовали в более, чем 100 фестивалях.
Георг был одним из основателей Театра.doc и художественным руководителем Театра им. Йозефа Бойса. Работал художественным руководителем театральной лаборатории NEDRAma в театре «Реплика» в Софии.

В 2015 году Георг Жено вместе с украинским драматургом Натальей Ворожбит основал в Киеве «Театр переселенца» и работал его художественным руководителем до 2017 года. В 2017 году его фильм «Школа № 3», снятый во время рабты в Украине, получил Гран-при конкурса «Поколение 14+» 67-го Берлинского кинофестиваля (Берлинале).

Его компания «Агентство безопасного пространства» работает над новыми кино- и театральными проектами: «Страна, которую я не знаю» в Саксонии, «Misto to Go» в Украине и другими. В 2022 году «Агентство» запустило YouTube-канал для театральных фильмов «Theatre 4 National Affairs».

С мая 2022 года Георг Жено является художественным руководителем Межкультурного театрального центра Thespis в Баутцене.