Free Belarus Center запускае стыпендыяльную праграму і пачынае прыём заявак

Free Belarus Center запускае стыпендыяльную праграму і пачынае прыём заявак

Free Belarus Center запускае новы набор для беларускіх актывістаў_ак, журналістаў_ак і праваабаронцаў, якія знаходзяцца ва Украіне і актыўна працуюць на карысць Украіны і/або беларусаў_ак ва Украіне.

Cтыпендыяты атрымаюць магчымасць:

  • Рэалізаваць уласны грамадскі, гуманітарны ці медыя-праект
    АБО
  • Стажыравацца ў адной з профільных украінскіх арганізацый (у залежнасці ад роду дзейнасці апліканта), сярод якіх могуць быць СМІ, праваабарончыя, гуманітарныя і іншыя НДА.

У абодвух варыянтах прадугледжана стыпендыя ў памеры каля 1000$ у месяц (у выплату ўваходзіць стыпендыя і сродкі на рэалізацыю вашага праекта/ініцыятывы).

Працягласць праграмы — 3 месяцы

Удзельнікі, якія жадаюць прайсці стажыроўку, павінны ўказаць у заяўцы, чым бы яны хацелі займацца ў рамках праграмы, а таксама свае пажаданні наконт арганізацыі-партнёра (альбо наяўнасць папярэдняй дамоўленасці з арганізацыяй).

Апліканты, якія плануюць рэалізоўваць уласны праект, павінны пазначыць ідэю праекта і шляхі яго рэалізацыі. Праект павінен быць рэалізаваны ў рамках аднаго з напрамкаў:

  • інфармацыйныя праекты, накіраваныя на асвятленне актуальных падзей ва Украіне і/ці дзейнасць беларусаў_ак ва Украіне;
  • праекты, звязаныя з парушэннем правоў чалавека, у перыяд з пачатку актыўнай фазы ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны;
  • грамадскія антываенныя праекты ва Украіне.

Праграма таксама прадугледжвае абавязковую адукацыйную частку, стыпендыят пройдуць праграму трэнінгаў, накіраваную на развіццё рэлевантных навыкаў.

Дэдлайн падачы заявак:
15 лістапада (ўключна)

Пытанні можна задаваць на email: freebelaruscenter@gmail.com

Падавайце заяўкі па спасылцы