Free Belarus Center у Варшаве да «Ночы расстраляных паэтаў» адкрыў мурал і прэзентаваў лімітаваную калекцыю адмысловых цішотак

Free Belarus Center у Варшаве да «Ночы расстраляных паэтаў» адкрыў мурал і прэзентаваў лімітаваную калекцыю адмысловых цішотак

Мурал ад беларускай мастачкі Ташы Кацубы з’явіўся ў бары «Карма«. Там жа ў нядзелю гучалі вершы рэпрэсаваных беларускіх паэтаў і сучасных аўтараў і аўтарак.

У чытаннях узялі ўдзел дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысцінай Рыхтэр, саўладальнік «Кармы» Глеб Кавалеў, рэжысёрка і спявачка Паліна Дабравольская (Сhornabrova) ды іншыя. Вялікі дзякуй усім за ўдзел і падтрымку!

Нагадаем, што вы можаце набыць цішоткі і торбы з працай Ташы Кацубы. Цішотка каштуе 60 злотых, торба — 30 злотых. У Варшаве знайсці іх можна наўпрост у «Карме» (Aleja 3 Maja 15) ці ў Каворкінгу FBC (Mokotowska 24, lok. 64). Калі вам патрэбна дастаўка ў іншы горад, напішыце нам: freebelaruscenter@gmail.com.

Усе сродкі ад іх продажу пойдуць на падтрымку беларускіх палітвязняў.

Фота: Evgeny Merkalo