FBC запускае Акселератар актывісцкіх і журналісцкіх расследаванняў

FBC запускае Акселератар актывісцкіх і журналісцкіх расследаванняў

Мы запрашаем беларускіх актывістаў_ак і журналістаў_ак, што знаходзяцца ў Беларусі ці за яе межамі прыняць удзел у 6-месячнай праграме.

Напэўна вы раней неаднаразова чулі словазлучэнне «расследавальніцкая журналістыка». А ці могуць займацца расследаваннямі грамадзянскія ініцыятывы? Мы лічым, што могуць!

Вашая ініцыятыва працуе ў сферы абароны правоў беларускіх палітвязняў, дактароў ці выкладчыкаў? А можа, вас цікавіць барацьба з карупцыйнымі схемамі ці палітычнымі лобі беларускага рэжыму ў іншых краінах? Вы даўно хацелі, але ніяк не адважваліся перайсці ад журналістыкі навін да расследавальніцкай? Калі так, то гэтая магчымасць для вас.

У рамках акселератара ўдзельнікі_цы будуць працаваць над сваімі ідэямі расследаванняў, атрымліваць новыя веды і навыкі ад спецыялістаў у гэтай сферы, а лепшыя атрымаюць магчымасць фінансавай падтрымкі сваёй працы.

Ментары праграмы:

  • Фёдар Паўлючэнка, галоўны рэдактар Reform.by
  • Аляксей Карпека, першы беларускі журналіст, які ўвайшоў у шорт-ліст European Press Prize, BuroMedia
  • Айганыш Айдарбекава, расследавальніца Bellingcat

Мы чакаем вашу заяўку, калі вы:

  • журналіст_ка ці актывіст_ка з малым досведам вядзення расследаванняў ці ўвогуле без яго;
  • жадаеце навучыцца бяспечна праводзіць рэсёрч, збіраць і аналізаваць адкрытыя дадзеныя;
  • маеце ідэю расследавання, накіраванага на дэмакратызацыю Беларусі і падтрымку грамадзянскай супольнасці;
  • хочаце атрымаць ментарскую і фінансавую падтрымку вашай ідэі

Заяўка на ўдзел павінна змяшчаць апісанне ідэі для расследавання, над якой вы хочаце працаваць.

Запоўніць заяўку (дэдлайн — 10 красавіка)

Акселератар стартуе з афлайн-трэнінгу ў адной з краін Еўрапейскага Звяза 1-3 траўня. Аплікантам_кам рэкамендуецца мець дзеючую візу для наведвання краін ЕЗ. Арганізатары не аказваюць падтрымку ў атрыманні візы. Месца правядзення мы паведамім адабраным удзельнікам_цам. Транспартныя выдаткі, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарамі.

Акселератар складаецца з двух этапаў:

Першы этап

  • Удзел у выязным трэнінгу 1-3 траўня
  • Пітчынг ідэй расследаванняў і адбор лепшых праектаў (анлайн)

Другі этап

  • Удзельнікі_цы, якія паспяхова прайшлі пітчынг, змогуць паўдзельнічаць у другой паездцы – study visit у профільныя арганізацыі
  • Усе праекты, якія прайшлі на другі этап, атрымаюць магчымасць анлайн ментарства з адным з трох ментараў праграмы
  • Тры лепшыя праекты атрымаюць фінансавую падтрымку

Акселератар стартуе з афлайн-трэнінгу ў адной з краін Еўрапейскага Звязу 1-3 траўня

Запоўніць заяўку (дэдлайн — 10 красавіка)