Запрашаем грамадскія арганізацыі і ініцыятывы да ўдзелу ў Hučna Fest-2024

Запрашаем грамадскія арганізацыі і ініцыятывы да ўдзелу ў Hučna Fest-2024

Нагадаем, 29 чэрвеня ў Варшаве на беразе Віслы пройдзе вялікі Hučna Fest з актуальнай беларускай музыкай, знакамітымі імёнамі СучБелЛіта, сучасным мастацтвам і актывізмам. Уваход вольны!

Сёлета Hučna Fest чакае заяўкі ад недзяржаўных арганізацый, ініцыятыў і праектаў, якія жадаюць распавесці пра сваю дзейнасць шырокай аўдыторыі.

У гэтым годзе мы плануем выйсці за класічны фармат «столXстул» і надаем кожнай арганізацыі аўтаномную прастору для прэзентацыі. Мы запрашаем цягам усяго дня рабіць трэнінгі, майстар-класы, сустрэчы, выставы, перформансы і г.д. Мы хочам зрабіць прастору такой, каб кожнай задумцы было месца.

Ваша ідэальная прэзентацыйная кропка — гэта 1-3 міні-івэнта на флагманскія тэмы вашай арганізацыі, інтэрактыўная актыўнасць цягам дня, падрыхтаваны візуал і расклад, які матывуе прыйсці і пазнаёміцца з вамі (заяўкі з выключна інтэрактыўнымі актыўнасцямі будуць таксама разгледжаныя).

Прастора грамадскіх арганізацый і ініцыятыў працуе з 13:00 да 19:00. Звяртаем вашу ўвагу, што гэта фіксаваны час прысутнасці на пляцоўцы. На этапе падачы заяўкі просім распланаваць дзейнасць без спазненняў альбо фінішавання раней.

Арганізатары надаюць:

  • прастору для прэзентацыі;
  • ахову ад сонца;
  • інфармацыю пра вашу кропку на пляцоўцы ў сацсетках;
  • асвятленне ў СМІ;
  • дапамогу ў пошуку эфектыўных спосабаў прэзентацыі (калі вы пакуль не ўяўляеце як сябе прэзентаваць, але вельмі хочаце, запаўняйце заяўку. Мы разам знойдзем адказ на пытанні);
  • лагістычную падтрымку прыезду і пражывання (на конкурснай аснове);
  • фота з фестывалю.

Для ўдзелу ў Hučna Fest-2024 трэба запоўніць заяўку па гэтай спасылцы

Дэдлайн: 17 чэрвеня 23:59. Арганізатары будуць звязвацца з вамі па меры паступлення заявак.

З пытаннямі звяртайцеся ў Тэлеграме: @leta2024_nda