Запрашаем далучыцца да сёлетняга Hučna Fest у якасці валантэра_кі

Запрашаем далучыцца да сёлетняга Hučna Fest у якасці валантэра_кі

Нагадаем, 29 чэрвеня ў Варшаве на беразе Віслы мы рыхтуем вялікі Hučna Fest з актуальнай беларускай музыкай, знакамітымі імёнамі СучБелЛіта, сучасным мастацтвам і актывізмам. Нам не абысціся без вашай дапамогі.

Мы шукаем у каманду супергераінь і супергерояў, якія дапамогуць нам:

  • рыхтаваць пляцоўкі да фестывалю, насіць і расстаўляць рэчы і гэтак далей;
  • суправаджаць розныя пляцоўкі падчас фестывалю на месцы;
  • тусавацца і атрымліваць асалоду ад фестывалю;
  • дапамагаць наведвальніцам і наведвальнікам з навігацыяй па фестывалю;
  • збіраць рэчы з лакацыі, грузіць іх у аўто;
  • прыбраць смецце і вярнуць бераг Віслы ў той стан, які быў да фестывалю.

Каб стаць валантэрам_кай сёлетняга Hučna Fest, мы просім запоўніць невялічкую анкету па гэтай спасылцы.

Дэдлайн: 20 чэрвеня 23:59. Папярэдне мы арганізуем сустрэчу, дзе пазнаёмімся і размяркуем паміж валантэрамі_камі час, пляцоўкі і задачы.