Free Belarus Center працягвае публікацыю даследаванняў з цыклу «Рэформы ў Беларусі праз прызму беларуска-ўкраінскіх адносін». У гэтых публікацыях беларускія і ўкраінскія эксперты прадставяць сваё бачанне таго, як павінна развівацца палітычная і эканамічная рэформа ў Беларусі і як можа выглядаць перазапуск стасункаў з Украінай.
Яўген Магда, аўтар гэтага даследавання, лічыць, што беларуска-ўкраінскія адносіны з’яўляюцца тыповым прыкладам гарызантальных посткаланіяльных адносін дзвюх былых рэспублік СССР. І Беларусь, і Украіна адносяцца да катэгорыі постсавецкіх дзяржаў, хоць Украіна дабілася вялікіх поспехаў у рэфармаванні палітычнага і эканамічнага ладу. Іх узаемаадносіны істотна ўскладняюцца наяўнасцю «старэйшага брата» – Расіі. Безумоўна, важным фактарам з’яўляецца расійска-украінская вайна, у якой рэжым Лукашэнкі ў Беларусі выступае ў якасці суагрэсара.
На яго думку, сёння і Беларусь, і Украіна знаходзяцца ў працэсе фарміравання палітычнай нацыі, прычым залежнасць ад вынікаў расійска-украінскай вайны мае значэнне (няхай і ў розным аб’ёме) для абодвух народаў.
Пра гібрыдны базіс эканомікі, дыялог з перашкодамі і рэкамендацыі адносна выбудоўвання адносін паміж Украінай і беларускімі дэмакратычнымі і сіламі, чытайце ў прымацаваным дакуменце.