У рамках канферэнцыі “Новая Беларусь” адбудзецца семінар-прэзентацыя “„Дэкаланізацыя“ vs „другасная каланізацыя„: грамадская думка ўкраінцаў і беларусаў“

У рамках канферэнцыі “Новая Беларусь” адбудзецца семінар-прэзентацыя “„Дэкаланізацыя“ vs „другасная каланізацыя„: грамадская думка ўкраінцаў і беларусаў“

У рамках праекту Free Belarus Center “Political reform in New Belarus: restart of Belarusian-Ukrainian relations” праводзіцца комплексны аналіз двухбаковых адносін у кантэксце ацэнкі стану беларускай палітычнай, сацыяльнай і эканамічнай сістэм і неабходнасці маштабнага рэфармавання. Аналітычныя дакументы прадстаўлены тэматычнымі блокамі.

На бягучым мерапрыемстве прапануецца абмеркаваць блок актуальных аналітычных дакументаў, прысвечаны ўздзеянню ідэалогіі “Рускага свету” на грамадскую думку беларусаў, а таксама ўзаемнае ўспрыманне ўкраінцаў і беларусаў адзін аднаго напярэдадні вайны і падчас яе.

На семінары адбудзецца прэзентацыя адпаведных даследаванняў: “Рускі свет і беларуская грамадская думка” (аўтар — кандыдат гістарычных навук, дацэнт, старшыня “Беларускай Асацыяцыі Адукацыі і Навукі” Павел Церашковіч) і “Грамадская думка: што ўкраінцы думаюць пра беларусаў і наадварот?” (аўтар — сацыёлаг Філіп Біканаў).

Мадэратар: Вадзім Мажэйка

Спікеры:

  • Павел Церашковіч — кандыдат гістарычных навук, дацэнт, старшыня БААН (Беларусь);
  • Эвген Магда — палітолаг (Украіна);
  • Роза Турарбекава — кандыдат гістарычных навук, дацэнт, ганаровы стыпендыят “Інстытута ўстойлівага глабальнага развіцця Універсітэта Уорык” (Беларусь).

Дзе: Канферэнц-зала 5.3 выставачнага цэнтра LitExpo (Laisvės pr. 5, Вільнюс)
Калі: 2 жніўня, 15:45–17:45